У Пружанах судзяць 65-гадовую актывістку Алену Гнаўк



У судзе Пружанскага раёна 13-га чэрвеня пачаўся разгляд справы палітзняволенай актывісткі Алены Гнаўк, паведамляе «Вясна».

Раней Алену Гнаўк асудзілі на 3 гады «хатняй хіміі» паводле двух іншых артыкулаў КК. Яе абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) і арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Беларусі).

Жанчыне пагражае да 6 гадоў калоніі. Такім чынам, усяго на актывістку завялі ўжо чатыры крымінальныя справы.

[manual_related_posts]