У Пружанскім раёне на «хіміі» памёр асуджаны



На «хіміі», у папраўчай установе адкрытага тыпу у Пружанскім раёне, сёння раніцай памёр асуджаны, пра гэта Zerkalo.io паведамілі некалькі ананімных крыніц.

Пакуль невядома, што стала прычынай смерці, але паведамляецца, што раней мужчына перанёс інсульт, аднак яго абавязалі хадзіць на працу — у паліклініцы выдалі даведку аб прыдатнасці да яе выканання. У самой установе, са словаў крыніцы, лекара няма, асуджаныя могуць звяртацца да медыкаў у мясцовую паліклініку.

У дзяжурнай частцы установы адмовіліся каментаваць інфармацыю і папрасілі даслаць запыт на імя кіраўніцтва.

 Фота: naviny. online