У Расеі пачалі экстрадыцыю беларуса, не чакаючы апеляцыйнага суда



У Расеі пачалі экстрадыцыю беларуса Вадзіма Дубойскага, не чакаючы апеляцыйнага суда. Учора адвакат прыйшоў на планавую сустрэчу з Дубойскім у белгародскі СІЗА, дзе даведаўся, што днём раней яго вывезлі для экстрадыцыі.

Але ў Дубойскага наперадзе яшчэ апеляцыйны суд на рашэнне пра экстрадыцыю, да якога экстрадаваць яго нельга.

У выніку адвакат з памочнікам суддзі знайшлі Вадзіма Дубойскага за 150 км ад Белгараду, у Курску. Экстрадыцыю спынілі. Дубойскага да канца месяца павінны вярнуць у Белгарад. Заўчасную экстрадыцыю ў СІЗА назвалі памылкай.

Дубойскі — адзін са шматлікіх беларусаў, якіх затрымалі расейскія ўлады за ўдзел у беларускіх пратэстах.

Паводле svaboda.org