У Расеі разбіўся пасажырскі самалёт Ан-24



27 чэрвеня пасажырскі самалёт Ан-24, які выковаў рэйс Улан-Удэ – Ніжнеангарск – Іркуцк, выкаціўся за межа лётнішча і загарэўся пры пасадцы ў Ніжнеангарску, паведаміла прэс-служба міністэрства ўнутраных спраў па Рэспубліцы Бурація.

„На борце было 47 чалавек. Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулі два пілоты з экіпажу. Інфармацыя пра колькасць пацярпелых удакладняецца. Цяпер па медыцынскую дапамогу звярнулася 7 чалавек. На месцы здарэння працуюць эсктранныя службы, у тым ліку 23 супрацоўнікі паліцыі, якія ажыццявілі ачапленне месца здарэння”, – гаворыцца ў паведамленні.

Спікер кіраўніка Буратыі Аляксей Фішаў расказаў ТАСС, што самалёт належаў авіякампаніі „Ангара”.

Беларускае Радыё Рацыя