У Расеі змянілі прысуд паэту за вершы
Стала вядома, што ў Расеі Арлоўскі абласны суд 30 траўня змяніў прыгавор былому школьнаму настаўніку, паэту Аляксандру Быўшаву.
Раней, 9 красавіка бягучага года, яму прысудзілі 330 гадзін абавязковых працаў за верш „На независимость Украины”. У выніку суд аб’яднаў пакаранне з абвешчаным раней у 2015 годзе і прызначыў 400 гадзін абавязковых работ з пазбаўленнем права працаваць у школе. Пры гэтым было пастаноўлена залічыць Быўшаву тэрмін адбывання пакарання па прыгавору Кромскага раённага суда ад 13 ліпеня 2015 года.
У выніку суд зменшыў колькасць абавязковых працаў да 100 гадзін.
Пракуратура заяўляла, што ранейшы прыгавор быў занадта мяккім і прасіла прызначыць Быўшаву рэальны тэрмін пазбаўлення волі. Адвакат Андрэй Сучкоў сваім парадкам настойваў на спыненні справы з-за адсутнасці ў ёй складу злачынства.
Беларускае Радыё Рацыя
