У Расеі знішчылі 50 тон перцу і вінаграду з Беларусі



На звалцы ў расейскім Себежы 13 студзеня знішчылі амаль 50 тон свежага перцу і вінаграду, прывезеных з Беларусі, – паведамляе прэс-служба Рассельгаснагляда. Тры грузавікі з гароднінай і садавіной затрымалі раней супрацоўнікі Пскоўскай мытні. Груз на тэрыторыю Расеі перамяшчаўся ў абыход фіта-санітарных пастоў.

Супрацоўнікі Рассельгаснагляда агледзелі груз і знайшлі дзве партыі свежага перцу і адну партыю вінаграду, на маркіровачных этыкетках якіх у якасці краін паходжання былі ўказаны Іран і Турцыя, краіна-імпарцёр — Беларусь. Фіта-санітарных сертыфікатаў і іншых неабходных дакументаў на тавар уладальнікі грузу не прадаставілі. Пачатыя адміністрацыйныя справы.