У Расонскім раёне мужчына памёр пасля няўдалага скачка праз вогнішча
19 гадоў таму
Мужчына быў у стане алкагольнага ап’янення і ўпаў на галаву. Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, трагічнае здарэнне адбылося каля 23-й гадзіны ў аўторак.
На Купалле 28-гадовы мясцовы жыхар у „прысутнасці адпачываючых вырашыў зрабіць скачок „сальта” цераз вогнішча”. Падчас скачка ён абапёрся на дровы ў вогнішчы, не ўтрымаўся і ўпаў. Ад атрыманых цяжкіх цялесных пашкоджанняў, мужчына памёр у бальніцы. СК праводзіць праверку, апытаныя відавочцы, прызначана судова-медыцынская экспертыза.
Беларускае Радыё Рацыя
