У рацэ Свіслач знайшлі торбу з чалавечымі парэшткамі



Падчас ачышчальных прац у рацэ Свіслач камунальнікі знайшлі спартовую торбу з парэшткамі чалавечых канечнасцей. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал прэс-сакратаркі МУС Вольгі Чамаданавай.

На месца здарэння неадкладна выбыла следча-аператыўная група, кіраўніцтва МУС Рэспублікі Беларусь і ГУУС Менгарвыканкама. Праваахоўнікі высвятляюць усе абставіны здарэння і асоб, якія маглі здзейсніць злачынства. 

Па дадзеным факце пачата крымінальная справа. Праводзяцца ўсе неабходныя экспертызы, вывучаецца інфармацыя з камер відэаназірання.

Каму належаць парэшткі пакуль невядома. У міліцыі расказалі, што меркавана, гэта астанкі жанчыны.