У Рэчыцы скончыў жыццё самагубствам урач-хірург



У Рэчыцы 17 верасня па месцы жыхарства знайшлі мёртвым мужчыну 1989 года нараджэння.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, Рэчыцкі РАСК праводзіць праверку па факце смерці. Папярэдне ўстаноўлена, што малады чалавек скончыў жыццё самагубствам па месцы жыхарства. Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, загінулы — ураджэнец Гомеля, урач-хірург, які працаваў у Рэчыцкай раённай бальніцы.