У рэдакцыі Intex-press адбыўся ператрус



Гэта звязана са справай затрыманага палітзняволенага журналіста Юрыя Ганцарэвіча.

Ганцарэвічу было прад’яўленае абвінавачванне ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці. Журналіста затрымалі за тое, што ён нібыта сфатаграфаваў расейскую ваенную тэхніку і даслаў здымкі ў СМІ, прызнаныя ўладамі экстрэмісцкімі. У выніку ператрусу была канфіскаваная фотатэхніка, з дапамогай якой, як пазначана ў пастанове на ператрус, былі зробленыя здымкі ваеннай тэхнікі на аэрадроме ў Баранавічах, паведамляе выданне.