У рэдакцыю „Брестской газеты” прыйшлі сілавікі



У рэдакцыю „Брестской газеты” 8 ліпеня прыйшлі сілавікі, паведамляюць супрацоўнікі, якія не знаходзіліся сёння ў рэдакцыі, піша выданне ў сваім тэлеграм-канале.

„Паводле слоў відавочцаў, чатыры ці пяць чалавек грукалі ў дзверы рэдакцыі і пагражалі выламаць дзверы”, — гаворыцца ў паведамленні.

Раніцай 8 ліпеня перастаў адкрывацца сайт выдання „Наша Ніва”. У офісе рэдакцыі і ў супрацоўнікаў бухгалтэрыі праходзяць вобшукі. Затрыманы галоўны рэдактар выдання Ягор Марціновіч, у яго дома прайшоў вобшук. Таксама вобшук ідзе дома ў рэдактара „Нашай Нівы” Андрэя Скурко. Няма сувязі з шэф-рэдактарам выдання Андрэем Дынько.

belapan.by