У РФ навабранца ў АМАП забілі падчас выпрабаванняў
Праваахоўныя органы РФ высвятляюць прычыну гібелі 35-гадовага мужчыны, які загінуў падчас праходжання ўступных выпрабаванняў у краснадарскі АМАП у лютым 2017 года.
„Інцыдэнт адбыўся пры праходжанні ўступных выпрабаванняў. Падчас спарынгу навабранец, як мяркуецца, атрымаў удар па галаве, ад якога пасля памёр у бальніцы”, – паведаміла крыніца.
У следчым упраўленні СК РФ паведамілі, што па факце інцыдэнту праводзіцца праверка. „У сувязі са смерцю ў лютым гэтага года мужчыны следчым аддзелам па Карасунскай акрузе праводзіцца перадследчая праверка, прызначана правядзенне судова-медыцынскай экспертызы”, – сказалі ў ведамстве, не прывёўшы падрабязнасцяў інцыдэнту.
