У Рызе вывесілі беларускі нацыянальны сцяг
4 траўня Латвія адзначае галоўнае свята краіны – Дзень незалежнасці. З гэтай нагоды ў розных гарадах ужо вывешаны дзяржаўныя сцягі. У Рызе ля будынку Нацыянальнай оперы сярод латышскіх сцягоў на знак салідарнасці з беларускім народам вывешаны і беларускі бел-чырвоны-белы сцяг.
4 траўня 1990 года Вярхоўным Саветам Латвійскай ССР была прынятая „Дэклярацыя аб аднаўленні незалежнасці Латвійскай Рэспублікі”. Згодна гэтаму дакументу, аднаўлялася дзеянне канстытуцыі незалежнай Латвіі 1922 года і ўстанаўліваўся дэ-факта пераходны перыяд да склікання Сейму.
Беларускае Радыё Рацыя
фота Галіны Абакунчык, facebook
