У СААЗ заявілі пра рызыку заражэння паловы Еўропы “амікронам” за два месяцы



Больш за палову насельніцтва Еўропы ў найбліжэйшыя паўтара-два месяцы заразіцца новым амікрон-штамам. Пра гэта паведаміў дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Ханс Клюге, спасылаючыся на звесткі Амерыканскага інстытута паказчыкаў здароўя і іх ацэнкі.

Дадзеныя, сабраныя за апошнія тыдні, пацвярджаюць, што амікрон валодае высокай здольнасцю да распаўсюджвання, ён здольны даволі лёгка прымацоўвацца да клетак чалавека, і можа лягчэй за іншыя штамы заразіць тых, хто раней раней перахварэў або быў вакцынаваны.

Каб знізіць рызыкі, неабходна насіць маскі, вакцынавацца, прытрымлівацца сацыяльнай дыстанцыі і пазбягаць вялікіх збораў людзей.

Беларускае Радыё Рацыя