У Санкт-Пецярбургу другі дзень гарыць гістарычны будынак, ёсць загінулы



У Санкт-Пецярбургу другі дзень гарыць гістарычны будынак 19 стагоддзя – так званая “Неўская мануфактура”. На ліквідацыі пажару працуюць больш за 350 чалавек і 73 адзінкі тэхнікі. Уначы ранг складанасці пажару паступова пачалі паніжаць: з максімальнага ўзроўню складанасці, пятага, да трэцяга.

Пажар ахапіў плошчу 10 тысяч квадратных метраў. Агонь пашырыўся на чатыры паверхі, там абрынуўся дах і перакрыцці. Сітуацыю ўскладняў моцны вецер і хуткае распаўсюджванне агню па драўляных канструкцыях. З будынка эвакуявалі 40 чалавек. Пазней агонь перакінуўся на дах суседняга будынка: з палаючага хостэла эвакуявалі 50 чалавек. Паводле папярэдніх звестак, прычынай пажару магло стаць кароткае замыканне.

Падчас тушэння пажару загінуў 31-гадовы камандзір звяна МНС, яшчэ двое ратавальнікаў знаходзяцца ў лякарні ў цяжкім стане.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: vk.com/spb_today