У Шчучынскім раёне ад марозу загінуў чалавек



Паводле інфармацыі Гарадзенскага абласнога ўпраўлення МНС, 8 студзеня ў першай палове дня паступіла паведамленне, што на аўтадарозе Шчучын – Дэмбрава паблізу вёскі Доўгая знойдзенае цела грамадзяніна 1960 года нараджэння. Па выніках папярэдняй экспертызы смерць наступіла ў выніку агульнага пераахаладжэння.

Напярэдадні па гэтай жа прычыне загінуў чалавек у Бабруйску, Магілёўскай вобласці.