У Шклове ноччу пашкодзілі асабісты аўтамабіль Рыгора Кастусёва
У Шклове мінулай ноччу каля дома, дзе пражывае старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, быў пашкоджаны яго асабісты аўтамабіль – вандалы прабілі ўсе чатыры колы. Пра гэта паведаміў Зміцер Антончык, зяць Рыгора Кастусёва.
Дачка палітыка Кацярына Кастусёва збіраецца падаць у Шклоўскі РАУС заяву на дзеянні “невядомых хуліганаў”. Зяць Рыгора Кастусёва Зміцер Антончык напярэдадні пакінуў Беларусь. Зміцер кажа, што ў Шклове ён адчуваў пастаянны ціск, і яму было псіхалагічна цяжка заставацца ў краіне.
Нагадаем, сам старшыня БНФ цяпер знаходзіцца за кратамі ў СІЗА КДБ у Менску як абвінавачаны ў арганізацыі і падтрымцы «дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак».
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: facebook.com
