У Сірыю могуць адправіць да 200 беларускіх вайскоўцаў



У Сірыю могуць адправіць беларускіх вайскоўцаў.

Пра гэта стала вядома з праекта распараджэння расейскага прэм’ер-міністра Міхаіла Мішусціна.

Як паведамляе ria.ru, ён даручыў МЗС і Мінабароны РФ правесці перамовы і падпісаць з Беларуссю пагадненне аб супрацоўніцтве ў „аказанні гуманітарнай дапамогі Сірыі”.  Гэты дакумент прадугледжвае „накіраванне беларускага вайсковага кантынгенту” — да 200 чалавек.

Праект быў распрацаваны Мінабароны Расеі,  яго „папярэдне прапрацавалі” з беларускім бокам.

„Беларускі вайсковы кантынгент прыцягваецца да выканання мерапрыемстваў выключна ў гуманітарных мэтах па-за зонай баявых дзеянняў”, — гаворыцца ў дакуменце.

У перыяд знаходжання на тэрыторыі Сірыі беларусы будуць размяшчацца ў месцах дыслакацыі расейскай авіяцыйнай групы.

[manual_related_posts]