У складзе экіпажу Ан-12, які пацярпеў крушэнне, было трое беларусаў



У складзе экіпажу самалёта Ан-12 беларускай авіякампаніі «Гродна», які ляцеў з Якуцка ў Іркуцк і пацярпеў крушэнне, было трое беларусаў: штурман Сяргееў Андрэй, інжынеры Гармоненка Дзмітрый і Максім Карпук. Агулам на борце было 7 чалавек: двое грамадзян Украіны, двое расейцаў і трое беларусаў, паведамляе breakingmash. 

Вядома, што самалёт вёз тавары народнага спажывання ў чукоцкі аэрапорт Кепервеем. Стартаваў лайнер у Беларусі і туды ж павінен быў вярнуцца. Паведамляецца, што самалёт рухнуў каля вёскі Піваварыха пры заходзе на пасадку за чатыры кіламетры ад аэрапорта. Самалёт мог пацярпець крушэнне з-за тэхнічнай няспраўнасці або кепскага надвор’я. Пазней Расавіяцыя апублікавала афіцыйны каментар: «Пры заходзе на пасадку экіпаж самалёта Ан-12БК далажыў аб неабходнасці пайсці на другое кола. Пасля чаго сувязь з самалётам была страчаная». Паведамляецца, што ўсе сем чалавек загінулі.