У Славуцічы жалобна адзначаць 30-годдзе Чарнобыля
Ва ўкраінскім горадзе атамшчыкаў Славуцічы рыхтуюцца да адзначэння 30-й гадавіны тэхнагеннай катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Жалобныя мерапрыемствы распачнуцца апоўначы. Як зазначае кіраўнік „Фонду падтрымкі прадпрымальнікаў горада Славуціч” Валянціна Дарнапых, сёлета праграма мемарыяльных мерапрыемстваў з нагоды катастрофы будзе значна пашыраная:
– Кожны год апоўначы пачынаецца мерапрыемства – “Ноч памяці”, калі жыхары Славуціча збіраюцца каля помніка чарнобыльцам і аддаюць памяць тым людзям, якія загінулі ў ноч аварыі. Асаблівасць гэтага года – 30-годдзе. Таму мерапрыемства будзе вялікае. Будзе канферэнцыя, прысвечаная пытанням бяспекі ядзерных аб’ектаў, а таксама пытанням наступстваў Чарнобыльскай аварыі. Сапраўды гэта вялікае мерапрыемства для нашага горада. На канферэнцыю прыедзе больш за 250 удзельнікаў.
У Славуцічы цяпер пражывае больш за дзве з паловай тысячы чалавек, якія дагэтуль працуюць на ЧАЭС.
Беларускае Радыё Рацыя
