У Слоніме будуць судзіць унука, які забіў дзядулю і бабулю



10 кастрычніка ў будынку суда Слонімскага раёна пачнецца суд над 17-гадовым юнаком, які сёлета ў красавіку ў Слоніме забіў сваіх дзядулю і бабулю Леаніда і Тамару Богданаў. Леанід Богдан – быў скульптарам, шмат зрабіў бюстаў, помнікаў, шыльдаў і бясплатна падараваў роднаму Слоніму.

Тая трагедыя разгулялася каля апоўначы, калі Леанід і Тамара ўбачылі ў унука электронную цыгарэту. Сваякі не зразумелі, што гэта за прылада, думаючы, што яна звязаны з наркотыкамі. Такая версія абурыла ўнука, ён схапіў нож ды металічны шуфлік і гэтымі прадметамі забіў бабулю і сур’ёзна параніў дзядулю. Скульптар прасіў выклікаць хуткую, але юнак адправіўся ў гараж, узяў там сякеру і дабіў ім дзядулю. Пазней вопратку і сякеру ён выкінуў у балаціну на рацэ Шчара. Далей юнак накіраваўся ў Свята-Траецкі сабор і паведаміў святару, што ў хату нібыта ўварваліся рабаўнікі ў масках і здзейснілі забойства. Супрацоўнікі міліцыі вызначылі, што ніякіх рабаўнікоў не было, а забіў пенсіянераў іх уласны ўнук.

Беларускае Радыё Рацыя