У Слоніме “бясплатна” прымаюць камунальныя плацяжы
У самым цэнтры Слоніма каля будынку Белаграпрамбанка ўжо шмат часу кідаецца ў вочы вось такі плакат “Бесплатный приём коммунальных платежей”.
Слонімцы і госці горада ніяк не могуць зразумець: як гэта бясплатны? Людзі пытаюцца, а што ў іншых банках камунальныя плацяжы платныя?.. Ці гэта проста Белаграпрамбанк здзекуецца з народа?
Тым больш цяпер, калі ў людзей малыя заробкі, грошай на жыццё не хапае і ўсім не да жартаў…
Беларускае Радыё Рацыя
