У Слоніме дзяўчына выкінулася з акна і загінула



Трагедыя ў Слоніме адбылася ў панядзелак, 27 студзеня.

21-гадовая дзяўчына выкінулася з акна чацвёртага паверху дома на вуліцы Пушкіна і загінула. Гэта адбылося ў 10 гадзін раніцы.

Родам дзяўчына была з Зэльвенскага раёна.

Як паведамілі ў Слонімскім раённым следчым камітэце, да сваёй трагедыі дзяўчына ўжывала спіртныя напоі.

Па дадзеным факце праводзіцца праверка, пасля якой стане вядома, што з’явілася прычынай самагубства.

Беларускае Радыё Рацыя