У Слоніме хуткі цягнік збіў юнака



Каля 21 гадзіны 31 ліпеня хуткі цягнік Гародня—Санкт-Пецярбург на чыгуначным пераездзе ў Слоніме збіў 19-гадовага юнака.

Пераходзячы чыгунку, хлопец не заўважыў цягніка і не чуў яго, бо па адной з версій быў у навушніках і слухаў музыку.

Цяпер юнак знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні Слонімскай бальніцы, стан яго цяжкі.

Беларускае Радыё Рацыя