У Слоніме на платформах заўважана ваенная тэхніка



У першай палове дня 29 ліпеня на чыгуначнай станцыі Слоніме ішла пагрузка ваеннай тэхнікі на платфомы.

Там былі заўважаны некалькі вайскоўцаў і чыгуначнікаў. Па словах чыгуначнікаў, гэта тэхніка са Слонімскай 11 гвардзейскай механізаванай брыгады. Куды яе павязуць – яны не ведаюць. Пасля 12 гадзін састаў з тэхнікай рушыў убок горада Баранавічы.

Беларускае Радыё Рацыя