Міжнародны фестываль “Паланэз-2018” у Слоніме



У суботу, 26 траўня, у Слоніме пачаўся традыцыйны міжнародны фестываль “Паланэз-2018”. У ім бяруць удзел музычныя і танцавальныя калектывы з розных гарадоў Беларусі, а таксама калектывы з Польшчы і Літвы.

Свой старт фестываль узяў на набярэжнай канала Агінскага. А потым усе ўдзельнікі свята прайшлі па Опернай вуліцы і цэнтральных вуліцах Слоніма да мясцовага Цэнтра культуры, дзе адбылася конкурсная праграма.

Месца фестывалю выбрана было невыпадкова. Менавіта ў Слоніме прайшло дзяцінства кампазітара Міхаіла Клеафаса Агінскага, аўтара знакамітага паланэза «Развітанне з радзімай». У горадзе пражываў ягоны сваяк Міхал Казімір Агінскі. Дарэчы, ён жа і стваральнік помніка гідратэхнікі XVIII стагоддзя — канала Агінскага. Побач з каналам Агінскі ў 1775 годзе пабудаваў і славуты на ўсю Еўропу тэатр, для пастановак якога сам жа гетман складаў музыку. Сёння пра Агінскага ў Слоніме нагадвае і канал, і вуліца ў яго гонар, і некалькі будынкаў той эпохі, а таксама мемарыяльная шыльда на будынку Слонімскага драматычнага тэатра.

Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара