У Слоніме ваенную тэхніку грузяць на платформы



У Слоніме на вуліцы Мінскі тракт, недалёка ад чыгуначнай станцыі Слонім, у сераду, 30 жніўня, актыўна пачалася пагрузка ваеннай тэхнікі. У асноўным на платформы грузяцца колавыя машыны. Іх ужо на платформах знаходзіцца каля 30 адзінак. Тэхніка ўсё паступае і паступае.

Каля пагрузкі ваеннай тэхнікі на платформы знаходзіцца вельмі шмат вайскоўцаў. І тэхніка, і вайскоўцы са Слонімскай 11 гвардзейскай механізаванай брыгады. Куды павязуць тэхніку – ніхто з вайскоўцаў не ведае.

Беларускае Радыё Рацыя