У Слоніме затрымалі Івана Бедку



Кіраўнік слонімскай суполкі БХД Іван Бедка збіраўся сёння паехаць на святкаванне 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі ў Менск. Раніцай ён выйшаў з пад’езда свайго дома і быў затрыманы капітанам і маёрам міліцыі і адвезены ў Слонімскі РАУС.

Цяпер Іван Бедка знаходзіцца ў міліцыі. Там супрацоўнікі міліцыі сказалі, што з ім хутка будзе гутарыць падпалкоўнік міліцыі Вадзім Шчурскі. Ужо некалькі гадзін слонімца трымаюць у міліцыі для гутаркі са Шчурскім.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім