У Слонімскай брыгадзе ў салдата з рук выпала баявая граната
У Слонімскай 11-й асобнай механізаванай брыгадзе на занятках па агнявой падрыхтоўцы адбылося здарэнне, падчас якога мог загінуць салдат.

Выконваючы практыкаванні па кіданні ручной баявой гранаты, у вайскоўца тэрміновай службы яна нечакана выпала з рук. Граната ўпала ў акоп. У гэтае імгненне кіраўнік заняткаў старшы лейтэнант Аляксей Харламаў паспеў у лічаныя секунты адцягнуць салдата ад акопа і закрыў яго самою.
Адбыўся выбух. Але, на шчасце, ніхто не пацярпеў. Толькі афіцэр атрымаў невялікія траўмы.
Беларускае Радыё Рацыя
