У словах Алены Гнаўк эксперт абразы Лукашэнкі не ўбачыў
У звароце да Аляксандра Лукашэнкі, які напісала асуджаная да дамашняй хіміі пенсіянерка Алена Гнаўк і размясціла ў інтэрнэт сетках, спецыяліст па лінгвістычных экспертызах абразы не ўбачыў, кажа Алена Гнаўк:
– Сказалі, што на відэа гаворыцца пра дзеянні негатыўнага парадку пра прэзідэнта, але абразы прэзідэнта няма, няма абразы і для супрацоўнікаў РАУС, чыноўнікаў, няма закліку да супраціву і так далей.
Маёр Пружанскага РАУС Кунцэвіч, які назірае за кібербяспекай, пасля з’яўлення звароту ў тэлеграм-чаце “Пружаны не ваш горад” угледзеў у звароце абразу Лукашэнку і паспяшаўся напісаць рапарт. Алена Гнаўк пасля допыту была адпушчана дадому, дзе яна адбывае трохгадовую хімію за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі і за абразу Лукашэнкі ў тым ліку.
Беларускае Радыё Рацыя
