У Смаленскай вобласці ствараюць народныя дружыны для кантролю мяжы



У Хіславіцкім раёне Смаленскай вобласці, які мяжуе з Мсціслаўскім раёнам, прынялі рашэнне пра фарміраванне добраахвотных народных і казацкіх дружын для кантролю беларуска-расейскай мяжы і дапамогі памежнікам.

Падставай для такога рашэння Адміністрацыі Хіславіцкага раёна стала пастанова ўрада Расеі ад 1995 года «Аб парадку прыцягнення грамадзян да абароны дзяржаўных межаў».

Акрамя магчымага наплыву замежнікаў, адной з прычын стварэння добраахвотных дружын стала вялікая колькасць кантрабанды, якая трапляе ў Расею з Беларусі.

У дружыньнікаў будзе права ўдзельнічаць у кантрольных мерапрыемствах – ім выдадуць пасведчанні і нагрудныя знакі.

Паводле mspring.online