У спекулянта канфіскавалі 12 тысяч медычных масак
Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Кастрычніцкага РУУС сталіцы, УБЭП ГУУС Менгарвыканкама і інспекцыі па падатках і зборах затрымалі 26-гадовага менчука, які незаконна рэалізоўваў медычныя маскі.
Як паведамляе прэс-служба МУС, аператыўнікамі ўстаноўлена, што малады чалавек набываў іх у Расеі, а на тэрыторыі Беларусі прадаваў праз сацсеткі па цане ў некалькі разоў даражэйшай, чым у аптэках.
Затрыманне адбылося ў момант здзяйснення здзелкі. Усяго канфіскавана 12.800 медычных масак на суму каля 10.800 беларускіх рублёў.
Вядома, што раней менчук да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.
Усе медычныя вырабы канфіскаваныя. У дачыненні да мужчыны складзены адміністрацыйны пратакол за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.
[manual_related_posts]