У спецшколе вучаць працаваць за ганчарным кругам



Знайсці працу чалавеку з абмежаванымі магчымасцямі вельмі складана, але жыццёва неабходна для лепшай рэабілітацыі. Інвалідаў не хочуць браць на працу па шэрагу прычын, сярод якіх дамінуе адсутнасць прафесійнай падрыхтоўкі, а таксама неабходнасць стварэння адмысловых умоваў. Менавіта таму на Піншчыне, ў Малоткавіцкай спецшколе-інтэрнаце для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, стварылі дзве майстэрні. У адной вучаць ганчарнай справе, а ў другой працам па дрэве. Навучэнцы ўжо паказваюць добрыя вынікі, распавёў дырэктар Вячаслаў Ізотаў:

– Працуюць на ганчарных кругах. Ганчарныя вырабы абпальваюць, пакрываюць палівай. Робяць нейкія скульптуры. Робяць падарункавыя магніты. Я думаю, што пасля заканчэнне нашай школы дзеці змогуць недзе працаўладкавацца і выконваць такія віды працы.

Педагагічны калектыў спецшколы-інтэрнату ўпэўнены, што іх вучні выйдуць у дарослае жыццё падрыхтаванымі і з практычнымі ведамі. Гэта дапаможа ім ды значна палегчыць знайсці сваё месца ў грамадстве.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя