У сталічным гасцінічным комплексе „Юбілейны” лавілі змяю



26 верасня ў 18:17 ратавальнікам Менска паступіла паведамленне аб знаходжанні змяі на 4 паверсе ў холе гасцінічнага комплексу „Юбілейны” па пр. Пераможцаў, 19.

Ратавальнікі адлавілі паўзуна, ім аказаўся маісавы полаз альбінос, паведамляецца на сайце МНС.

Зараз змяя знаходзіцца ў заапарку. Там яна застанецца да таго часу, пакуль не знойдзецца гаспадар.

zviazda.by

Фота: minsk.mchs.gov.by