У сталічным музеі Янкі Купалы загінуў адзін чалавек, яшчэ адзін шпіталізаваны
18 гадоў таму
У Менску 5 жніўня пры планавай праверцы сістэмы пажаратушэння ў будынку Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы адзін чалавек загінуў, яшчэ адзін шпіталізаваны.
Адбылося гэта пры „планавай праверцы сістэмы пажаратушэння”, паведамляе прэс-служба ратавальнікаў.
Да прыбыцця супрацоўнікаў МНС адміністрацыя эвакуявала работнікаў музея. Загінулы — работнік установы. Яшчэ адзін музейны работнік шпіталізаваны.
Спецыялісты высвятляюць прычыны і абставіны здарэння.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: museums.by.
