У Станькаве пры выбуху абрушылася частка будынка, пацярпеў мужчына



У вёсцы Станькава пад Менскам днём 23 сакавіка пры выбуху абрынулася частка будынка, пацярпеў мужчына, паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік Менскага абласнога ўпраўлення МНС Анастасія Швайбовіч.

Паводле яе слоў, у 15.53 ратавальнікі атрымалі паведамленне ад відавочцаў пра выбух і абрушэнне будынка.

Паводле аператыўнай інфармацыі, здарэнне мела месца ў будынку былой ваеннай часткі Г-падобнай формы плошчай 25х30 метраў. Абрынулася частка будынка плошчай 16х10 метраў.

„Пацярпеў прахожы — мужчына 1988 года нараджэння. З папярэднім дыягназам „пералом галёнкі” ён дастаўлены ў Дзяржынскую раённую бальніцу”, — распавяла прадстаўнік МНС.

На месцы здарэння працуюць больш за дзясятак адзінак спецтэхнікі, кран, кінолагі рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС.