У Столінскім раёне патануў 17-гадовы юнак
Год таму
У Столінскім раёне ў рацэ Яталь патануў 17-гадовы юнак.
Як паведамілі БелаПАН у Берасцейскім абласным савеце „Асвода”, гэта здарылася ўвечары 18 чэрвеня недалёка ад вёскі Ямнае. Хлопец адпачываў з сябрамі на беразе ракі. Не ўмеючы плаваць, ён зайшоў у ваду. Дно ракі ў гэтым месцы няроўнае і ілістае. Юнак спатыкнуўся, пайшоў пад ваду і патануў.
У 19.43 інфармацыя пра здарэнне паступіла на Столінскую ратавальную станцыю. У 20.33 вадалазы станцыі знайшлі цела юнака прыкладна за шэсць метраў ад берага.
Ён жыў у вёсцы Узляжжа, сёлета скончыў сярэднюю школу.