У Стоўбцах аўтакран насмерць збіў дзіця



У Стоўбцах дзіця загінула пад коламі грузавіка. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Менскай вобласці Таццяна Беланог.

Трагедыя адбылася ўдзень 25 траўня: паблізу нерэгуляванага пешаходнага пераходу грузавым аўтамабілем МАЗ быў учынены наезд на вучаніцу 9 класа гарадской школы. У выніку ДТЗ дзяўчынка 2002 года нараджэння ад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння.

– У ходзе першапачатковых следчых дзеянняў праводзіцца агляд месца здарэння, устанаўліваюцца сведкі і відавочцы, фіксуюцца аб’екты і сляды, якія маюць значэнне для ўстанаўлення часу, характару і іншых абставінаў таго, што адбылося. Прызначаны шэраг экспертыз, у тым ліку па тэхнічным стане вялікагрузнага транспартнага сродку і прычыну смерці загінулай, — паведамілі ў СК.

Папярэдне, кіроўца быў цвярозы.

Стаўбцоўскі РАСК пачаў крымінальную справу па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 317 (Парушэнне ПДР, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) КК РБ.

tut.by