У судзе па «справе Аўтуховіча» працягваюць допыт абвінавачаных (абноўлена)



У гарадзенскай турме працягваецца разгляд гучнай справы „групы Аўтуховіча”.

Фота: sb.by

Па ёй праходзіць сям’я праваслаўнага святара: Сяргей Разановіч, яго жонка Любоў і сын Павел. Яны за кратамі з канца 2020 года. У пятніцу дапытвалі Сяргея Разановіча, зачытвалі яго паказанні, дадзеныя падчас следства. У іх ёсць фрагмент пра тое, што Мікалай Аўтуховіч нібыта абдумваў замах на Аляксандра Лукашэнку: „З мэтай звяржэння дзейнай улады, неабходна здзейсніць падрыў борта самалёта № 1 падчас ўзлёту або пасадкі. Для гэтай мэты трэба выкарыстоўваць ракету, ручны гранатамёт”. Далей ён пераказваў словы Аўтуховіча, што „патрэбны спецыяльна абучаны чалавек”, а „ракета каштуе дорага”. Калі прагучалі паказанні пра „падрыхтоўку тэракта”, святар заявіў, што на далейшыя пытанні суддзі адказваць не хоча, піша sb.by. Па гучнай справе праходзіць 12 чалавек. Суд праходзіць з 18 траўня.

* * *

У Гародні ў памяшканні турмы з 18 траўня праходзіць суд над Мікалаем Аўтуховічам і 11 фігурантамі ягонай справы.

Напярэдадні ў судзе дапыталі пенсіянерку Галіну Дзербыш, якую абвінавачваюць па трох артыкулах КК РБ, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна». Вядома, што Дзербыш цалкам не прызнала сваю віну. А сёння пачаўся допыт актывісткі Вольгі Маёравай. Вольга заявіла адвод дзяржабвінаваўцам.

Згодна з абвінавачваннем, палітзьняволеная па ўказанні Аўтуховіча нібыта збірала і распаўсюджвала інфармацыю пра супрацоўнікаў праваахоўных органаў, займалася адміністраваннем тэлеграм-канала «ДаВолі», пісала, рэдагавала і размяшчала там тэкставыя заклікі пра захоп улады.

Фігурантам скончылі зачытваць абвінавачванні 23 траўня.

Фота: bbc.com

[manual_related_posts]