У судзе пачаўся разгляд скаргаў ад фігурантаў „пінскай справы”



У Берасцейскім абласным судзе пачынаецца разгляд скаргаў, якія падалі палітвязні з першай групы фігурантаў „пінскай справы”. Яны не згодныя з прысудам, які ім вынес Яўген Брэган. Чатырнаццаць пінчукоў пакаралі зняволеннем ад 5,5 да 6,5 гадоў зняволення і абавязалі ў салідарным парадку сплаціць звыш 200 тысяч рублёў маральнай кампенсацыі міліцыянтам, якія праходзяць па справе ў якасьці пацярпелых. Праваабаронца Алесь Рамановіч мяркуе, што апеляцыйны працэс пройдзе без прысутнасці палітвязняў:

– Хучэй за ўсё іх не прывязуць. Як паказвае практыка, яны застаюцца ў СІЗА, у суд іх не вязуць, суддзя разглядае справу, выносіць рашэнне і ўсё. Не бачыў яшчэ, каб праз апеляцыю па палітычных справах змяншаліся тэрміны ці каго-небудзь хаця б апраўдалі. 

Суразмоўца дадае, што абласны суд і не возьмецца за памяншэнне сумы маральнай кампенсацыі. Рамановіч упэўнены, што прысуд вынесены суддзёй Брэганам застаннецца без зменаў.

Беларускае Радыё Рацыя