У Светлагорску 2-гадовая дзяўчынка выпала з вакна трэцяга паверха



Увечары 22 чэрвеня ў Светлагорску з акна кватэры на трэцім паверсе выпала двухгадовая дзяўчынка. Дзіця атрымала траўмы лёгкага і знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні ў цяжкім стане пасля зробленай аперацыі. Міліцыя праводзіць праверку па факце здарэння.

Як паведамілі ва УУС Гомельскага аблвыканкама, бацькі пакінулі дачку з бабуляй. Пасля прагулкі на вуліцы, каля 18 гадзін, яны вярнуліся дадому, і, пакуль бабуля пераапраналася, дзіця залезла на акно, абапёрлася на маскітную сетку і разам з ёй упала на кветнік.

У міліцыі адзначылі, што сям’я знаходзіцца на добрым рахунку.

belapan.by

[manual_related_posts]