У Свіслачы аднавілі помнік на магіле Віктара Каліноўскага



У Свіслачы на старых могілках адноўлены помнік на магіле Віктара Каліноўскага. Стары камень з крыжам, памятны камень з таблічкай вернуты на месца. Надмагілле і невялікая дарожка таксама поўнасцю ўпарадкаваны, так і як і абяцалі прадстаўнікі Следчага камітэту Рэспублікі Беларусь, якія забяспечвалі правядзенне і суправаджэнне археалагічных раскопак у працэсе эксгумацыі парэшткаў з мяркуемай магілы Віктара Каліноўскага, аднаго з ідэолагаў нацыянальна-вызвольнага паўстання, брата Кастуся Каліноўскага.

Напомнім, што экспертныя працы на месцы мяркуемай магілы Віктара Каліноўскага ў Свіслачы ішлі 4 дні – з 8-га па 11 ліпеня. Калі былі выяўлены парэшткі двух чалавек, археолагі спынілі сваю частку працы. Пасля гэтага з Менску былі выкліканы дадатковыя эксперты. Адмыслоўцы ўзялі фрагменты парэшткаў, пасля чаго раскоп быў засыпаны. Афіцыйных вынікаў эксгумацыі парэшткаў, якія былі выяўлены ў час раскопак, дагэтуль няма.

Беларускае Радыё Рацыя