У Свіслачы з’явілася драўляная Белавежская пушча
18 лістапада ў Свіслачы адбудзецца гарадзенскі абласны фестываль працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2017”. Падчас фестывалю ў горадзе будуць адкрыты шматфункцыянальная спартыўная пляцоўка ў гарадскім парку, спартыўная зала ў Свіслацкай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву, адбудуцца выставы-прэзентацыі па выніках конкурсу “Лепшы каравай Гарадзеншчыны” і іншыя мерапрыемствы.
А напярэдадні абласных Дажынак у гарадскім парку Свіслачы з’явіўся з дрэва цэлы жывёльны свет Белавежскай пушчы. Гэтых драўляных звяркоў падаравалі Свіслачы райцэнтры вобласці і сама Гародня. Яны ўжо цяпер прыцягваюць увагу мясцовых жыхароў і гасцей горада.
[Not a valid template]
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Свіслач
Фота: Svisgaz.by
