У Свіслацкім раёне шукаюць падлетка, які заблукаў у лесе



У Свіслацкім раёне Гарадзенскай вобласці шукаюць 12-гадовага хлопчыка, што заблукаў у лесе.

Здарэнне адбылося каля вёскі Новы Двор. Увечары 17 верасня падлетак катаўся на ровары, паехаў у бок лесу. Калі ён не вярнуўся дахаты, пачаліся пошукі.

Міліцыянты знайшлі ў лесе ровар, а пошукі хлопца працягваюцца, — інфармуе БЕЛТА.

За мінулыя выхадныя ратавальнікі 17 разоў выязджалі на пошукі грыбнікоў, што заблукалі ў лесе. Таксама ў Свіслацкім раёне, працягваецца пошук 60-гадовага мужчыны, які заблукаў у лесе каля Браслава.