У Ткачах судзілі мяхі бел-чырвона-белага колеру



Тры мяхі бел-чырвона-белага колеру, якія віселі паўгады на плоце пенсіянеркі з вёскі Ткачы Пружанскага раёна Алены Гнаўк, ператварыліся ў адзіночны пікет. Гаспадыня з жартам размясціла фота гэтага рыззя ў інтэрнэце. Здымак ненавіснага ўладай колеру не прйшоў міма пільнага вока пружанскага міліцыянта.

Гнаўк была пакарана трыма суткамі арышту і штрафам 50 базавых велічынь, гаворыць Алена Гнаўк:

„Паехалі да мяне ў Ткачы, узялі суседзяў як сведкаў, і зрэзалі мае мяшкі. У якасці доказу прывезлі на суд, судзілі мае мяшкі. У нядзелю, як заўсёды, у нас выхаваўчая праца, нас выхоўваць – усіх нас так званых бчбшнікаў, як мы смяемся. Як толькі мы зайшлі, яна пачынаецца, гэтая выхаваўчая праца, у нас у дзве гадзіны, мой інспектар гаворыць, што мяне там чакаюць – начальнік крымінальнай міліцыі хоча са мной паразмаўляць”.

Цалкам размова:

Паводле Алены Гнаўк, цяпер яна абавязкова будзе звяртацца ў міліцыю, пракуратуру і райвыканкам за дазволам прасушыць на вяроўцы памытую нацельную бялізну бел-чырвона-белага колеру. Нагадаю, што пенсіянерка адбывае тры гады хатняй “хімііі” за удзел у вулічным карагодзе ў Берасці ў 2020 годзе і за абразу грамадзяніна Лукашэнкі.

Беларускае Радыё Рацыя