У цэнтры Масквы затрымалі хлопчыка, які дэкламаваў „Гамлета”



У цэнтры Масквы затрыманы 10-гадовы хлопчык, які дэкламаваў урыўкі з „Гамлета”. Пра гэта выданню „Медиазона” распавёў бацька дзіцяці Ілля Скаўронскі.

„Жонка сядзела, чытала кнігу, а дзіця дэкламавала „Гамлета”. Пад’ехаў нарад міліцыі, пра нешта яны размаўлялі без яе ўдзелу. Потым скруцілі яго, ёсць відэазапіс. Сталі запіхваць — яна падышла, спрабавала перашкодзіць гэтаму”, – распавёў Скаўронскі.

„ОВД-ИНФО” паведамляе са спасылкай на бацьку дзіцяці, што хлопчыка забралі ў паліцыю за жабрацтва. Скаўронскі абверг такое меркаванне. „Ён займаецца тэатральнай дзейнасцю. Для яго гэтыя выхады на вуліцу — гэта барацьба з комплексамі”, – сказаў бацька хлопчыка.

Хлопчыка аднаго пасадзілі ў паліцэйскую машыну і адвезлі ў АУС „Арбат”. Туды ж прыехалі яго бацькі. Бацьку спрабавалі звінаваціць па артыкуле аб невыкананні абавязкаў па выхаванні, а маці — супраціў супрацоўніку паліцыі.

meduza.io