У цэнтры Масквы жорстка збілі капітана ФСБ



Супрацоўнік Цэнтра спецпрызначэння (ЦСП) ФСБ Расеі шпіталізаваны пасля збіцця невядомымі ў цэнтры Масквы, паведаміла „Интерфаксу” у аўторак інфармаваная крыніца.

„У кафэ на Прачысценскай узбярэжнай адбыўся канфлікт, цягам якога невядомыя збілі капітана ЦСП ФСБ. Пасля гэтага ён шпіталізаваны ў аддзяленне нэйрахірургіі”, – сказаў суразмоўца агенцтва.

Па звестках крыніцы, у афіцэра спецслужбаў закрытая чэрапна-мозгавая траўма.

Беларускае Радыё Рацыя