У цэнтры «Надзея» каля 30 дзяцей з сімптомамі вострай рэспіраторнай інфекцыі



У дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры «Надзея» ў Менскай вобласці зафіксавалі каля 30 дзяцей з сімптомамі вострай рэспіраторнай інфекцыі, паведаміла Міністэрства аховы здароўя 5 лютага.

У іх узялі экспрэс-тэст на антыцелы COVID-19.

«Усяго ў летніку знаходзіцца 290 дзяцей. Усе хворыя дзеці знаходзяцца пад наглядам медыкаў, у тым ліку і тыя, хто, як мяркуецца, можа захварэць у бліжэйшы час. У большасці захворванне працякае бессімптомна, шпіталізацыя не патрабуецца», — паведамляе Мінздароўя.

Паводле кіраўнікоў цэнтра, у дзяцей пры прыёме ў цэнтр бралі даведкі з інфармацыяй аб адсутнасці кантакту з хворымі на COVID-19. Дзеці не вакцынаваныя супраць COVID-19, супраць грыпу вакцынаваныя 43 дзіцяці.

За апошні дзень у Беларусі зарэгістравалі 8 231 пацыента з COVID-19, паведаміла Міністэрства аховы здароўя 5 лютага. Гэта новы рэкорд з пачатку пандэміі.

[manual_related_posts]