У цэнтры Рыма адбыўся выбух



У цэнтры Рыма ў пятніцу адбыўся выбух, паведамляюць італьянскія СМІ. Тэлеканал RAI News паведамляе, што ў выніку ніхто не пацярпеў, але афіцыйных звестак пра ахвяр і пацярпелых пакуль няма.

Па звестках інфармагенцтва АНСА, выбух адбыўся ля ўваходу ў паштовае аддзяленне. Таксама паведамляецца, што ў выніку пашкоджаны прыпаркаваны побач аўтамабіль.

Агенцтва ўдакладняе, выбухнула самаробнае выбуховае прастасаванне, закладзенае паміж аўтамабілямі, пакуль невядома, хто і навошта падклаў яго.

У сваю чаргу RAI News сцвярджае, што, па словах відавочцаў, выбухаў было два. У паліцыі тэлеканалу заявілі, што цалкам кантралююць сітуацыю.

BBC