У Ціхім акіяне адбылося вывяржэнне падводнага вулкана



Вывяржэнне гіганцкага падводнага вулкана ў Ціхім акіяне выклікала цунамі ў размешчанай непадалёк астраўной дзяржаве Тонга, піша Бі-бі-сі.

На кадрах, апублікаваных у сацыяльных сетках, бачна, як вада залівае царкву і некалькі дамоў. Відавочцы паведамляюць пра дождж з попелу ў сталіцы Нукуалофа, за 65 кіламетраў ад вулкана. Папярэджанне аб цунамі прымусіла мясцовых жыхароў эвакуявацца на ўзвышшы.

Аб’явы пра пагрозу цунамі былі распаўсюджаныя ўладамі шэрагу краін, размешчаных у Паўднёва-Ціхаакіянскім рэгіёне, уключаючы Тонга, Фіджы, Аўстралію і Новую Зеландыю.

[manual_related_posts]